Печать
E-mail

АЭС можа не стаць эфектыўным адказам на энэргетычныя выклікі, якія стаяць парад Беларуссю


14.03.2008 г.
Пасля таго, як падвышэнне цэн на імпартуемы Беларуссю прыродны газ прымусіла шукаць шляхі зніжэння газавай залежнасці, беларускія ўлады прынялі рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Аднак, грамадству не былі прадстаўлены пераканаўчыя аргументы на карысць такога крока.

Эканамічная рацыянальнасць праекта апраўдваецца толькі зыходзячы з самых аптымістычных ацэнак кошту праекта. Прынятае рашэнне мае больш палітычны, а не эканамічны ці тэхнічны характар, не ўлічвае магчымасцяў выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энэргіі і ігнаруе неабходнасць рэформаў у энэргетыцы (і эканоміцы наогул). Апрача стратэгічных аспектаў, незразумелымі застаюцца спосабы рашэння выключна тактычных – інфраструктурных і кадравых задач. Цалкам верагодна, што рэалізацыя такога маштабнага праекта можа быць не даведзена да канца.

Гэткае агульнае рэчышча меркаванняў удзельнікаў круглага стала, што адбыўся 29 лютага 2008 года ў рэдакцыі газеты “Наша Ніва” пры ўдзеле прадстаўнікоў зарэгістраванага ў Літве Беларускага Інстытута Стратэгічных Даследаванняў (BISS). Выступаўшыя ў межах дыскусіяў эксперты закранулі некалькі важных аспектаў развіцця атамнай энэргетыкі ў Беларусі.

http://www.belinstitute.eu/index.php?lang=be 

« Пред.   След. »