"Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў"
24.03.2008 г.
Галоўнай мэтай стварэння Цэнтра з’яўляецца дапамога фізычным і юрыдычным асобам, якія працуюць у накірунку аслаблення шкодных наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Цэнтр мае намер аб’яднаць вакол сябе дзейнасць чарнобыльскіх арганізацый.
Пасля заканчэння устаноўчага схода, заснавальнікі арганізацыі абмеркавалі найбольш вострыя праблемы, якія паўсталі перад “чарнобыльцамі” за апошні год, сярод іх гучалі – адмена сацыяльных гарантыяў, гаспадарчая дзейнасць на забруджаных тэрыторыях, размеркаваннем маладых спецыялістаў у пацярпелыя рэгіёны. Асаблівую занепакоенасць адносна планаў па пабудове АЭС у Беларусі выказалі заснавальнікі Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў з гораду Горкі, дзе чарнобыльскія перасяленцы, якія аб’ядналіся ў Антыядарную групу, ўжо сабралі больш за 1500 подпісаў супраць АЭС.
Асобна было разгледжана пытанне падрыхтоўкі да Чарнобыльскага шляха. Заснавальнікі Цэнтру вырашылі падтрымаць ініцыятыву Аляксандра Мілінкевіча па стварэнні аргкамітэту па падрыхтоўцы да акцыі і вылучылі свайго прадстаўніка ў аргкамітэт.
| « Пред. | След. » |
|---|

