Печать
E-mail

У Горках падчас паседжання рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сілаў утворана антыядзерная група

Наши новости
Аляксандр БУРАКОЎ, Радыё Рацыя
15.01.2008 г.
Мэтай яе cтварэння ёсць негвалтоўны супраціў будаўніцтву беларускай АЭС, адна з магчымых пляцовак для якой знаходзіцца менавіта ў Горацкім раёне.
Кіраўніком групы абраны пастар абшчыны пратэстанцкай царквы Пётр Маланачкін. У групу таксама ўвайшлі вядомы грамадскі актывіст Андрэй Юркоў ды мясцовы журналіст Эдуард Брокараў.

Перад навагоднімі святамі Маланачкін прыняў удзел у антыатамнай канферэнцыі ў Кіеве. Там і ўзнікла ідэя грамадскага пратэсту супраць ядзерных планаў цяперашняга кіраўніцтва Беларусі.

Першым крокам Горацкай антыядзернай групы будзе збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС, які ўжо распачаты ў Горках і суседніх раёнах Магілёўскай вобласці.
« Пред.