Выстава "Жывое ў нежывым ці пяты элемент Тесла"
25.01.2008 г.
Мэта выставы – падняць дыскусію на тэму эфектыўнасці і устойлівасці атамнай энэргетыкі і перспектыў развіцця аднаўляльных крыніц. Гэтая праблема зараз стаіць перад нашай краінай і ад нас залежыць, які шлях развіцця мы абярэм.
Маладыя беларускія дызайнеры жадалі прааналізаваць праблему энэргетыкі праз сваі творы. Саша Белінскі: «То, што зараз творыцца – гэта клімакс планэты». Ідэя выставы «жывое ў нежывымі, і нежывое ў жывым» належыць Зміцеру Чарткову.
Па ацэнках незалежных экспэртаў мадэрнізацыя сёняшнега энэргетычнага комплексу Беларусі дазволіць павялічыць яго энэргаэфектыўнасць на 20%, такую самую колькасць энергіі плануецца выпрацоўваць пры пабудове АЭС у Беларусі. Пры гэтым ніхто так і не падлічыў, які ўплыў на энергабяспеку краіны зробяць энерга-устаноукі, працуючыя на ўзнаўляльных рэсурсах, але, нажаль, добра вядома, які ўплыў на навакольнае асяроддзе ад атамнай станцыі. Для нас шлях дасягнення энэргітычнай бяспекі зразумелы.
Выстава была адкрыта ў рамках фестываля авангарднага мастацтва "Мамант" у Менску. Зараз актыўна ідуць пошукі аднадумцаў дзеля паказу выставы ў іншых гарадах Беларусі. Пабачыць прэзентацыю Вы можаце на сайце ў раздзеле "Видео". Калі Вы маеце жаданне і магчымасці дапамагчы, пакіньце свае кантакты і прапановы на электронную скрыню Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
| « Пред. | След. » |
|---|




